Загадкi

    1. Круглы Мітрафан

         Апрануў калючы кафтан.

         Кафтан расшпіліўся—

         Мітрафан на зямлю зваліўся. (Каштан)

     

    1. У бацькі ў хаце 3 сыны і 4 дачкі, на вуліцу ён іх выпускае толькі па адным. ( Тыдзень і дні тыдня)

     

    1. Галава і 8 ног—значыць гэта …..(васьміног)

     

    4. Працавітая гаспадыня спачатку мышку накорміць, а потым зловіць.  ( Мышалоўка)

     5. Жыве  ў кожнай хаце, гаворыць і спявае цэлы дзень,  не слухаецца ні бацькі, ні маці. (Радыё, тэлевізар)

     6. На якую мышку кот не палюе? (Камп’ютарную)

     7. Ён стаіць і дыша парам,

         А падыдзеш—дыхне жарам.

         А пасля як закрычыць:

         --Гэй, ідзіце чаёк піць! ( Чайнік)

     

    8. Калі гэта адбываецца, што восенню лета вяртаецца? (Бабіна лета)

     

    9. Аднарукі велікан галавой у неба ўпіраецца.( Пад’ёмны кран)

     

    10. Дзве дарогі бягуць пабач: адна ўверх, другая ўніз. (Эскалатар)

     

    Складальнікі –вучні 5 класа