Парады юным празаікам і паэтам

Парады юным празаікам і паэтам

Бывае, што ў жыццё прыходзіць такі момант, калі хочацца праявіць сябе ў творчасці, выразіць свае думкі і пачуцці. Тады неяк адразу ўзгадваюцца  вершаваная або нават і празаічныя формы. Толькі вось што: здаецца, і думкі ёсць, і словы падбіраюцца, а твой твор усё роўна “не ідзе”.  У чым прычына? І ці магчыма навучыцца пісаць так, як народныя пісьменнікі?

На гэтыя пытанні і дапаможа адказаць гэты артыкул.

Ці можна навучыцца пісаць вершы?

Гэта пытанне няпростае, і адназначна на яго не адкажаш.

У сярэднявечнай Еўропе (і ў Беларусі ў тым ліку) у многіх школах існавалі ўрокі вершаскладання. Выкладалі іх настаўнікі, якія добра ведалі сваю справу.Былі нават створаны спецыяльныя падручнікі. Але ніякага масавага з'яўлення таленавітых паэтаў так і не адбылося. Большасць знакамітых еўрапейскіх паэтаўтаго часу не мелі да такіх школ ніякага дачынення…

Дык што ж тады выходзіць, усялякія заняткі дарэмныя? Гэта не зусім так. Заняткі вершаскладання прыносяць сваю карысць, бочалавек, які пачынае пісаць вершы, павінен мець хоць нейкую паэтычную адукацыю. Але важней за гэтуюадукацыю — прыроджаныяпаэтычныяздольнасці (іхяшчэназываюцьталентам).

Калі ж гэтых здольнасцяў няма… Чалавек   можа авалодаць усімі сакрэтамі вершаскладання, старанна і плённа пісаць вершаваныя творы, строга і правільна захоўваць рыфму, рытм і адпаведную паэтычную форму. Дакладней, у яго творах  будзе амаль усё, як і ў сапраўдных вершах. Усё, акрамя аднаго. Там не будзе паэзіі. І такога вершаскладальніка паэтам назваць нельга. Для ягоіснуе іншае слова: графаман.

Тады ўзнікае яшчэ адно пытанне. Ці можа пачынаючы аўтар распазнаць: ёсць у яго паэтычны талент або няма? I зноў-такі адназначнага адказу на гэта пытанне не існуе.

Адно ведаю дакладна: калі аўтару падабаюцца ўсе яго вершы і ён іх ніколі не перарабляе — гэта насцярожвае. Гэта якраз і ёсць першая прыкмета графаманства. Памятаю, як адна маладая аўтарка прынесла мне цэлы сшытак сваіх вершаў. Калі ж я папрасіў прынесці хоць адзін чарнавік, яна з гонарам паведаміла, што чарнавікоў у яе проста няма, што ўсе вершы яна пісала прама ў сшытак і без адзінага нават выпраўлення.

Крыху здзівіўшыся, я ўсё ж пачаў чытаць вершы. А раптам яна і сапраўды нейкі фенамен, з тых, якія хоць зрэдку, ды сустракаюцца. Але цуду не адбылося. Усе сто вершаў (а іх было роўна сто) аказаліся суцэльным графаманствам. Сапраўдныя ж вершы пішуцца крыху інакш.

 

Як пішуцца вершы?

Вядома ж, па-рознаму.

Не існуе адзінага паэтычнага рэцэпту, як пісаць вершы. I гэта правільна. Бо, калі будзешпісаць, карыстаючыся нейкім спецыяльным рэцэптам, нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Таму я не буду тут іх прапаноўваць, проста падзялюся з табой некаторымі свамі паэтычнымі сакрэтамі. Ну, а выкарыстоўваць іх у сваёй уласнай творчасці альбо не — гэта ўжо табе вырашаць.

Па-першае, я ніколі не плануюнапісанне верша загадзя. Тым больш не стаўлю  перад сабой ніякай задачы. Зрэдку, праўда, пішу паэтычныя экспромты па просьбе сяброў. Але вершамі гэтыя экспромты не лічу і з лёгкасцюіх забываю.

Па-другое, пачаўшы складаць верш, я часта не ведаю, чым ён скончыцца і аб чым ён будзе наогул. Часцей за ўсё верш пачынаецца для мяне з нейкагааднагорадка, які прыйшоў мне ў галаву. Гэты радок не абавязкова будзе потым стаяць першым у вершаваным творы. Ён наогул можа не ўвайсці ў канчатковы варыянт верша. Але ён дае штуршок для напісання новага твора.

Напісаўшы верш, я не спяшаюся знаёміць з ім сваіх сяброў і блізкіх. Бо само напісанне верша — гэтаяшчэ не заканчэннепрацы над ім. Гэта толькі першы варыянт, чарнавік, як я яго называю. Далей будзе ісці апрацоўка.

Не ўтрымаюся, каб не даць адной парады. Ніколі не пачынай апрацоўку адразу пасля напісання верша, як бы табе гэтага не хацелася. Адкладзі яе. На суткі, а, магчыма, і на двое, трое... Затое потым ты паглядзіш на свой уласны твор свежым поглядам амаль старонняга чытача і адразу ж убачыш усе яго хібы і недахопы. Пачнеш іхспраўляць. І, магчыма, усё зробіш вельмі хутка. А, можа, наадварот, надоўга засядзеш над сваім творам. I потым зноў адкладзеш яго на нейкі няпэўны час... Няхай. Нічога ў гэтым страшнага няма.

Калі нейкі радок, магчыма, сам па сабе і не кепскі, але «рэжа» слых, без усялякага шкадавання выкідвайяго з верша ці яшчэ над ім папрацуй. Выкідвай нават чатырохрадкоўі, калі адчуваеш, што яны тут лішнія. Самому вершу гэта пойдзе толькі на карысць.

Калі ты пішаш вершы зусім інакш і нічога з таго, аб чым я толькі што расказаў, табе не падыходзіць — гэта не значыць, што ты пішаш няправільна. Пішы, як лічыш патрэбным, бо, як я ўжо сказаў у самым пачатку, агульных рэцэптаў, як трэба пісаць вершы, проста не існуе.

І апошняя парада. Ад вялікага класіка, Ніла Сымонавіча Гілевіча, які прысвяціў гэтаму пытанню свой верш.

Вам, маладым будаўнікам і творцам, Каб меншыя цярпець няўдачы-страты, У наш вучоны век я раю моцна: Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!

Так, так, старыя казачкі чытайце! Не думайце, што вы, маўляў, даўно ўжо З іх выраслі, як з вопраткі дзіцячай, Асвоіўшыся з кніжнасцю найноўшай.

З іх кожнай фабулы, зусім нядоўгай, Вы зразумееце шмат мудрых ісцін: Чаму лісе не трэба верыць дохлай, Як гэта дзед адзін зрабіў калісьці;

Чаму палонікам, з размаху, дзятла Не трэба біць на галаве ў дзіцяці; Чаму сабаку "воўчыцца" не варта Перад старым канём на сенажаці;

Чаму ваўку не трэба камізэлька З двума радамі гузікаў на бруху; Чаму царэвіч там, дзе ўпала стрэлка, Узяў за жонку брыдкую рапуху;

Чаму не трэба быць такім бязглуздым I легкаверным, як мядзьведзь у яме, Што зачарэпіў сам свае гізунды I выцягнуў іх лапай з пазурамі...

Навукі мудрай – край там непачаты! Таму й кажу вам: у жыцця на старце – Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты! Старыя казачкі часцей чытайце!

 

Поспехаў, юны паэт!