"Адамавы жарты"

4.1.2015

        У нядзелю, 4 студзеня, вучні 7”А” класа з класным кіраўніком Багдановіч Л. В. наведалі спектакль “Адамавы жарты” ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Спектакль пастаўнены па творах Ф. Аляхновіча i Л. Родзевіча .

       Саўка і Марыся - муж і жонка; яны маладыя, прыгожыя ды працавітыя. Героі жывуць ў згодзе і каханні, маюць добрую гаспадарку. Але ж не можа быць усё добра ў нашым жыцці… У той жа вёсцы жыве злая і зайздрослівая Баба, якая вельмі хоча нашкодзіць Саўку з Марыськай, але як гэта зрабіць – не ведае. Тут раптам з’яўляецца сапраўдны Чорт…

        І  пачынаецца кругаверць падзей, пачуццяў і жаданняў, якія укідваюць герояў з пекла ў рай і наадварот.

        У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае.

        Забаўны сюжэт, яскравая ігра маладых акцёраў, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў – усе гэта мы ўбачылі  ў камедыі “Адамавы жарты”. Раім паглядзець і вам!