"Камедыя пра нешчаслівага селяніна і яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання"

28.10.2014

          Даўным даўно, калі тэатральнае мастацтва на Беларусі было ў сваім вялікім росквіце, гэтак гадоў болей за дзвесце таму, прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскай калегіі (што была каля Полацка) Каэтан Марашэўскі напісаў для школьнага тэатра «Камедыю», у якой тутэйшы селянін наракаў на Адама і Еву, вінаваціў іх у сваім цяжкім жыцці, ставіў у залежнасць ад першароднага граху ўсе свае тагачасныя пакуты… Больш як праз сто гадоў пасля таго вядомы драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч прыдумаў да гэтай «Камедыі» жонку, якая бясконца патрабуе сячы дровы, абіраць бульбу… А потым, можа гадоў дваццаць таму, рэжысёр і выкладчык Акадэміі мастацтваў Уладзімір Рудаў апрацаваў гэты драматычны твор для ўспрымання сучасным гледачом, надаў паслядоўнасць і хуткасць смешным дзеянням… І старадаўняя этнічная п'еса пачала крочыць па тэатрах нашай Радзімы пад назвай «Камедыя пра нешчаслівага селяніна і яго жонку Маланку,  жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання”.

          Вось такі спектакль паглядзелі вучні 7-х класаў з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Багдановіч Л. В. і Яромка Н. І.  28 кастрычніка ў ДК ЧЫГУНАЧНІКАЎ. Нам спадабалася, раім і астатнім паглядзець спектакль, паслухаць выдатную беларускую мову акцёраў.