Вандроўкі з Уладзімірам Ягоўдзікам.

3.10.2013
У Азярцоўскай СШ адбылася сустрэча з беларускім дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Іванавічам Ягоўдзікам.
Размова з вучнямі, атрымалася даверлівай, прайшла на адным дыханні. Пісьменнік не цураўся жартаў, расказваў розныя пацешкі, пра сваю шчырую любоў да птушак, звяроў, наогул да прыроды. Уладзімір Іванавіч  вёў сустрэчу на беларускай мове, выклікаў да сябе, нібыта настаўнік, вучняў і прасіў прачытаць верш па-беларуску.
Юным чытачам, паказваў цікавыя сюжэты з дыскаў, захопленых з сабою ў вандроўку. З мультыплікацыйнага фільма вучні даведаліся аб гісторыі гербаў абласцей рэспублікі. Затым Уладзімір Іванавіч адказаў на шматлікія пытанні, якія з’явіліся ў дзяцей падчас сустрэчы.

       

  Да сустрэчы была наладжана выстава з кніжак пад назваю “Вандроўкі па Беларусі з Уладзімірам Ягоўдзікам”. Кніжкі вабілі прыгожымі вокладкамі і загалоўкамі “ Вячэра для вожыка”, “Рыжая акрабатка”, “ Па слядах ваўка”, “У госці да мядзведзяў”…

Назіраючы за эмоцыямі прысутных у зале, можна сцвярджаць, што сустрэча прайшла не дарэмна.