18.3.2013
Супрацоўніцтва з установай
 “Музей нацыянальнай архітэктуры
і побыту”
 
         Адным з пунктаў гадавога плана па выхаваўчай рабоце ў Азярцоўскай сярэдняй школе з’яўляецца наладжанне цеснай сувязі з мясцовым музеем. Супрацо існуе даўно, з часу адкрыцця школы,а вось гэтым годам супрацоўнікі музея ў нас больш частыя госці.
         Асабліва цікавую гістарычную інфармацыю атрымалі вучні на сустрэчы з Ракаўцом Сяргеем Анатольевічам, які расказаў, паказаў, заставіў думаць і гаварыць на музейным занятку “Прывітанне, музей!”. Дзеці “пражывалі” гістарычныя моманты разам з далёкімі сваімі продкамі. Аўтар раскрыў быт і ўмовы жыцця беларусаў 100 і 200 гадоў таму назад,дэманструючы будынкі і хатнія пажыткі, прылады працы і заняткі. Слухачы даведаліся, як ствараўся наш музей, адкуль звозілі пабудовы і экспанаты, як беражліва ахоўваецца маёмасць музея, каб нашчадкі малі магчымасць “дакрануцца” да гісторыі - сваімі вачамі ўбачыць, у якіх умовах пражывалі раней беларусы, якую вопратку насілі і што елі.
 
         А нядаўна ў школу да нас завітала намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Жукава Аксана Мікалаеўна. Цікавыя гістарычныя звесткі яна данесла да школьнікаў з матэрыялам “Салдацкі куфэрак”. Аўтарская праца заслугоўвае павагі, таму што дэманстраваліся рэдкія фотаздымкі салдат пры поўнай амуніцыі Руска-турэцкай і Першай Міравой войн . Дзеці ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў, чаму і для чаго салдаты таго часу так апраналіся і менавіта такія неабходныя рэчы насілі ў сумцы. Самыя актыўныя чыталі дакументы: пісьмы, паштоўкі,рацыён, рэкамендацыі, што выклікала вялікую цікавасць. І гэта зразумела, бо 100 гадоў таму назад дзеці па-другому звярталіся да сваіх бацькоў, інакш вялі размову ў пісьмах. Усе згадзіліся, што было больш павагі і ўдзячнасці бацькам ад дзяцей і абяцалі перагледзець свае адносіны да мамы і таты.
 
 
         Было паказана шмат цікавых фота гадоў Вялікай Айчыннай вайны, прагучалі песні ваеннага часу,дэманстраваліся дакументальныя матэрыялы і салдацкія рэчы.
         Адміністрацыя школы ўдзячна супрацоўнікам “нашага” музея, як мы яго ад душы называем, за дапамогу ў вялікай справе патрыятычнага выхавання вучняў пад дэвізам: “ Любі і вывучай гісторыю свайго народа, каб разумець сучаснасць і быць сапраўдным сынам сваёй Айчыны”.