Cустрэча з пісьменнікамі

23.10.2012
Сустрэча з пісьменнікамі

Каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць яе аўтараў - творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму спрыяюць сустрэчы з пісьменнікамі. 22 кастрычніка вучні старэйшых класаў ДУА “Азярцоўская СШ” віталі двух вядомых беларускіх пісьменнікаў: Анатоля Мікалаевіча Зэкава і Сяргея Іванавіча Законнікава.

Спачатку перад дзецьмі выступіў Сяргей Іванавіч Законнікаў, беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч. Пісьменнік чытаў урыўкі са сваёй вядомай паэмы “Чарнобыльская малітва”, вершы пра каханне.

Потым дзеці слухалі паэта, аўтара апавяданняў, пародый, чалавека з тонкім пачуццём гумару Анатоля Мікалаевіча Зэкава. Цяпер гэты цікавы чалавек рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Падчас знаёмства са сваёй паэтычнай творчасцю, аўтар чытаў лірычныя вершы, натхнёныя каханнем, напоўненыя тонкім гумарам, любоўю да роднай зямлі.

У канцы сустрэчы вучні, у знак удзячнасці і павагі, паднеслі гасцям кветкі з пажаданнямі новых творчых поспехаў.
Усе жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігі пісьменнікаў і ўзяць на памяць аўтографы.
Такія творчыя сустрэчы вельмі жаданыя і карысныя, мы спадзяемся, што іх будзе болей.