Культурна-масавае мерапрыемства«Даравальная нядзеля»

13.03.2021

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – дзень перад Вялікім постам. У гэта свята было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і паходзіць яго назва. У канцы дня ладзілі сціплую і стрыманую сямейную вячэру. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося.         

Вучням нашай школы пашанцавала прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі Беларусскага нацыянальнага музея архетыктуры і побыту. Падчас мерапрыемства дзеці разам з настаўнікамі  папрактыкаваліся ў беларускіх танцах,  пагулялі ў цікавыя гульні,  мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы у конкурсах і спаборніцтвах, а напрыканцы свята, спалілі пудзіла зімы – «Марэну»!