Тыдзень роднай мовы

19.09.2022

Багацце беларускай мовы

“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты - мова” (Алесь Разанаў)

У панядзелак, 19.09.22, у дзяржаўнай установе адукацыі “Азярцоўская сярэдняя школа” стартаваў Тыдзень роднай мовы. У першы дзень была праведзена акцыя "Размаўляем разам па-беларуску". Вучням і настаўнікам было прапанавана выцягнуць слова на рускай мове, перакласці яго на беларусскую мову і патлумачыць сэнс. Падчас акцыі ўдзельнікі мелі магчымасць пашырыць свой беларускі слоўнікавы запас.

 На перапынках у фае школы было арганізавана караоке "Спяваем беларускія песні", дзе пры падтрымцы настаўнікаў беларускай мовы вучні спявалі песні на роднай мове.

 На працягу ўсяго дня вучні мелі магчымасць выканаць інтэрактыўныя заданні, якія былі зашыфраваныя ў QR-коды, развешаныя па школе. А таксама вучні прымалі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску".