Тыдзень роднай мовы

20.09.2022

Родная мова ў культуры i мастацтве

“Культура нацыі без культуры роднай мовы - нонсэнс, бяссэніца”

(Ніл Гілевіч)

Другі дзень Тыдня роднай мовы 20 верасня прайшоў пад дэвізам "Родная мова ў культуры і мастацтве". Сёння вучні наведалі Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і быту, дзе пазнаёміліся з цудоўнай выставай, што пашырыла іх веды пра жыццё і побыт старажытных беларусаў.

Да сённяшняга дня вучні падрыхтавалі відэаролікі пра знакамітых беларусаў, прагляд якіх быў арганізаваны ў школьным фае.

Таксама вучні і настаўнікі школы мелі магчымасць паглыбіць свае веды ў галіне беларускай кухні. А напрыканцы дня вучням была прапанавана квэст-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа".

\