Тыдзень роднай мовы

21.09.2022

За што я люблю родную зямлю

“Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці, гавару” (С.Грахоўскі)

Сёння серада, а гэта значыць, што скончыўся трэці дзень Тыдня роднай мовы. Дваццаць першага верасня вучні ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” наведалі памятныя мясціны ў вёсцы Гарадзішча.

 Быў арганізаваны конкурс пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю", падчас якога навучэнцам было прапанавана напісаць эсэ на зададзеную тэму. У межах веб-квэсту "Адукацыйнай падарожжа па родных мясцінах" была праведзена віртуальная экскурсія ў Нясвіжскі замак. Вучні змаглі пабываць у Нясвіжы нават не выходзячы са школы і ім вельмі спадабалася гэтае інтэрактыўнае падарожжа.

 Настаўнікі беларускай мовы сумесна з вучнямі арганізавалі і правялі флаер-фэст "Мой родны кут, як ты мне мілы...", у якім усе жадаючыя змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і выказаць любоў да родных мясцін.