Тыдзень роднай мовы

22.09.2022

Літаратура як люстэрка мовы

“Родная мова - бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)

22 верасня 2022 - перадапошні дзень Тыдня роднай мовы. Сённяшні дзень прайшоў у атмасферы шанавання беларускага прыгожага пісьменства. Вучні ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” выказалі павагу да беларускай паэзіі падчас правядзення акцыі "Чытаем вершы пра родную мову", цытавалі класікаў і маладых паэтаў.

Была арганізавана і праведзена віктарына "Голас пісьменнікаў - голас краіны", дзе навучэнцы змаглі праявіць свае пазнанні ў галіне беларускай літаратуры.

 Для ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу была арганізавана кніжная выстава "Скарбонка гістарычнай памяці", дзякуючы якой вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі, якія адлюстравалі розныя гістарычныя падзеі.

 А таксама навучэнцы мелі магчымасць наведаць літаратурную гасцёўню і правесці час у асяроддзі беларускага прыгожага пісьменства.