Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Родная мова – мова навукі

“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет...”

(В. Каваленка)

Вось і падышоў да свайго канца апошні дзень Тыдня роднай мовы ў ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа”. Сёння быў арганізаваны круглы стол “Гучы, мая мова, беларуская”, дзе вучні змаглі папрактыкавацца ў перакладзе тэкстаў на родную мову, пашырыць запас беларускамоўных слоў. Вучні разам з настаўнікамі далі старт акцыі "Чытаем Максіма Танка разам", па ходзе якой пазнаёміліся з творамі Максіма Танка, з якімі раней не сустракаліся. А таксама для вучняў і настаўнікаў школы была арганізавана кінавечарына, на якой былі перагледжаны фільмы і запісы спектакляў па творах беларускіх аўтараў.